Юрый ГубарэвічЛідар Руху «За свабоду»
- Малая радзіма: горад Белаазёрск у Брэсцкай вобласці, нарадзіўся 23 лютага 1978 года.
- Адукацыя: інжынер-электрык (скончыў палітэхнічную акадэмію ў Мінску) і магістр дзяржаўнага кіравання (вучыўся ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны), стажыраваўся ў ЗША, Польшчы і Чэхіі.
- Праца: раней топ-менеджар у шэрагу бізнес-кампаній (напрыклад, ЗАТ «Белраснафтахімрэсурс»), цяпер - свая справа ў сферы паслугаў.
- Палітыка: абіраўся дэпутатам і намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў, з 2016 года - старшыня Руху «За Свабоду», падчас выбараў 2006 года - давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады па пераадоленні палітычнага крызісу (са жніўня 2020 года)
- Сям’я: дзве дачкі-школьніцы, жонка - магістр (працуе праектным менеджарам у ІТ-кампаніі).
- Захапленні: рыбалка, падарожжы, плаванне.